1)Кожнае заданьне мае свой гадзінавы эквівалент.
Усе заданьні падзяляюцца па катэгорыях : лёгкае, сярэдняе, складанае. Класіфікуем па адлегласьці ад старту\пікету, складанасьці самога заданьні і месцазнаходжаньня адказу. Гадзінавы эквівалент будзе стаяць побач з кожным заданьнем.
На фінішы за нявыканае заданьне дадаецца ягоны часавы эквівалент да агульнага часу.
2)Гульня строга лімітавана па часе. Спазьненьне будзе пакарана штрафам, пачынаючы з 10 хвілінаў.
3)Інфармацыя пра месца фінішу атрымліваецца на пікеце разам з другой часткай заданьняў.
4)Пры наяўнасьці камандаў з абсалютна аднолькавым часам (хвіліна ў хвіліну) месца дзеліцца паміж камандамі.
5)Дзьве падказкі за гульню бясплатныя. Пачынаючы з трэцяй, да вашага агульнага часу дадаецца 10 хвілінаў, чацьвёртая будзе каштаваць вам 20 хвілінаў, пятая адпаведна 30 і г.д.
6)Бонусы ў кожнай гульні маюць свой часавы эквівалент. Усё пазначаецца ў заданьнях.
7)Пад час праверкі заданьняў каманды не перашкаджаюць арганізатарм займацца сваёй справай. Пасьля першага папярэджаньня камандзе перашкаджаючых даецца штраф.
8)Спрэчныя моманты заўсёды прымаюцца да ўвагі і разглядаюцца.
9)Арганізатар заўсёды мае рацыю :) Вельмі важны пс. !Калі каманда правільна з’ездзіла на заданьне, але, па незалежачым ад арганізатараў прычынам, не знайшла адказ, заданьне не залічваецца.
...дадаць камент