Пошуку 1 год!
4 сьнежня год таму мы правялі першую гульню ў межах чэмпіянату сезону '06-07'! За гэты час шмат зьмянілася. Гульні сталі цікавейшымі, а каманд-удзельніц стала ў 3 разы болей. Пошук і мы набылі шмат новых энэргічных ды цікавых сяброў!
Ёсьць гульцы, каторыя за гэты час пераўтварыліся ў арганізатараў, а ёсьць каманды, якія ўжо прыдумалі і правялі сваю гульню ці толькі плануюць гэта рабіць! Ваша ініцыятыва нас вельмі радуе і найлепшым падарункам нам і Пошуку будзе ваша не абыякавасьць да праекту, бо, прынамсі, для нас-гэта ўжо больш чым гульня! :) Удзельнічайце, стварайце сваё! А мы вас падтрымаем ;)
Усё толькі пачынаецца…
Прымаем віншаваньні тут у каментарах і пасьля апошняй гульні ў гэтым годзе – 16 сьнежня, калі ўсе мы вырвемся ад падрыхтоўкі да здачы ўсялякіх дурацкіх курсавых, залікаў ды іспытаў :) Дарэчы, каманд пакуль вельмі мала зарэгістравалася :( Не тармазіце!
Пасьля гульні весела і шумна адзначым ДН =)
...дадаць камент