Набліжаецца час абяцанай раней сумеснай гульні праектаў
ХАПУН і
ПОШУК.
Арганізатарамі для правядзення гульні вылучаная сярэдзіна жніўня (17,18,19 лікі), найболей прыдатны час, каб развеяцца перад вучобай, забіць стрэсы і, у канцы канцоў, проста выдатна правесці час.
Што жа прапаноўваюць арганізатары:
“Выезд за межы горада Менска 3-х каманд. Поўнамаштабны экшн агульнай працягласцю больш за сутак. Мінімальная колькасць рэсурсаў, ежы… Якое спалучаецца з экстрэмальнымі ўмовамі падчас гульні”.
Тэрыторыя для гульні вызначаная, як горад Ракаў і прылеглая мясцовасць у радыўсе 8-10 кіламетраў. Так як гэта не проста ХАПУН, а ХАПУН з элементамі Пошука, то ўдзельнікам прыйдзецца яшчэ і выявіць
...працяг