Прывіт! Гэта зноў мы – аргаізатары "Пошука". Прайшлі ўжо 2 гульні, і мы заўважылі, што амаль усе каманды бяруць з сабой на "Пошук" фотаапараты. Напэўна, ў вас трымліваюцца даволі цікавыя і незвычайныя здымкі. Таму мы вырашылі зрабіць сярод вашых, удзельнікі, здымкаў конкурс. Пасля праведзенай гульні дасылайце свае самыя лепшыя фоткі(здымкі) з яе. Мы іх размясцім у галерэі, а аўтар лепшай атрымае ўзнагароду на пачатку наступнай адборачнай гульні ;)
Толькі адно пажаданне. Фотаздымкі, калі ласка, дасылайце на наша мыла
poszuk@gmail.com і памерам да 540 пікселяў у шырыню (jpg).
...дадаць камент