|
|
03.04.2009
Абяздоленыя Арчыбальды
Панове, набліжаецца!!! Сустракаемся ля к/т Аўрора. Пачатак а 1-й (г.зн. 1:00, 05.04.09). Некалькі “але”: “Але” №1: БЕЗ РОВАРАЎ і не на іх. Адлегласці не самыя вялікія, надвор’е абяцае быць, прыемны шпацыр нікому не пашкодзіць. А тыя хто дужа любіць летаць на роварах – карыстайцеся момантам, да выходных яшчэ 2 дні, катайцеся. Падчас падрыхтоўкі ня раз наведваў “сакрэтныя” месцы. Каб аб’ехаць іх УСЕ спатрэбіцца не больш як 1,5 гадзіны. Мы ж не збіраемся скончыць сярод ночы? Хаця думка гэтая класная. Можна папрасіць разам арганізатараў, каб тыя правялі пазапланавы роварны пошук, сам з задавальненнем паўдзельнічаю. “Але” №2: да гульні Вам прайдзецца знайсці і навучыцца карыстацца компасам, раптам спатрэбіцца... “Але” №3: Пры сабе, пажадана, мець буцік з калбаскай ці яшчэ што смачнае. За гэта на адным з заданняў вам могуць добра дапамагчы “мясцовыя”. “Але” №4: на тэрыторыі, што ахоўваюцца ці па-за калючым дротам, не лазім; ад гопнікаў – бегаем, па падказкі тэлефануем на БЭСТ. Да сустрэчы...
...дадаць камент
29.03.2009
Абяздоленыя Арчыбальды
Эпіграф: А ў кантрабандыста сталевыя нэрвы. Ен гуляе ў цемры ў небясьпечныя гульні. І драпежная куля нецярпліва чакае, Каб нарэшце спаткацца, каб напіцца крыві... VA Панове!!! Пашуканцы і пашуканачкі! Калі няма чым і з кім бавіць час у ноч першых выходных наступнага месяца, прапануем далучыцца да Вялікага Шпацыру. 4-5-га красавіка, недзе паміж суботай і нядзеляй мае адбыцца ПОШУК АД АРЧЫБАЛЬДАЎ. Начны, ровары хутчэй за ўсе забаронім (бо вельмі ўжо вялікі бонус ва умовах адсутнасьці транспарту), і, зразумела, з навінкамі ды сюрпрызамі. Уся гульня так ці інакш завязаная на шляхах зносінаў ва ўсіх іхніх формах. Пераважная частка заданняў знаходзіцца вакол Пушкінскай(у радыўсе 3км). Астатнія падказкі чакайце працягам наступнага тыдня. Любім Вас і чакаем актыўнага ўдзелу. Вашыя Абяздоленыя Арчыбальды
...дадаць камент
Ля сцэны ў цэнтральным парку Жодзіна пачынае зьбірацца моладзь. Тлумачу правілы “новенькім”. Паша, арганізатар-жодзінец, рэгіструе каманды. Папутна заўважае: “Такую колькасьць народа гэтая пляцоўка зьбірала ў апошні раз на мітынгах у 90-я… :)”Сэм, другі арганізатар-жодзінец, зь усьмешкай на твары здымае на камеру дзейства. 22 сакавіка адбыўся Пошук у Жодзіна! У гэты па зімоваму вясновы дзень быў пабіты рэкорд колькасьці ўдзельінкаў – 17 камандаў. Жодзінскіх камандаў было 5: ЙодэлАхі, Напролом, Трукачы, Чистое небо, Хуткія Ашуканцы. Зь Менска прыехала 11: Пляма, Outlove, Old School, Архі-мАнархі, Тутэйшыя, ДА?!, ЗаВоД ХЗ, Вандроўнікі, Бяз Назвы, Ахтунг, Пацукі. Прыехала нават адна каманда з суседняга Барысава ...працяг
Нагадваем, што 22 сакавіка адбудзецца выязная гульня ў Жодзіна. Старт адбудзецца а 12:15 ля сцэны ў парку (непадалёк ад перакрыжаваньня вул. 50 год Кастрычніка і пр. Міра). Схему маршрута ад Аўтастанцыі і прыпынку электрацыі "Жодзіна-Паўднёвы" можна паглядзець тут! Даехаць да Жодзіна магчыма: 1. Электрацыяй "Мінск-Усходні - Барысаў". Адпраўленьне ў 9:24, прыбыцьцё ...працяг
После выхода прошлого номера ZABEJ!INFO в мире и в cтране произошло много важных событий. Усугубился мировой экономический кризис, что существенно повлияло на ситуацию и у нас. В Греции этот же кризис вылился в социальный бунт. Восстание не стихало в течение декабря прошлого года. Об этих событиях сейчас много пишут и говорят... Содержание выпуска: Создавать околофутбол. Интервью с хулиганкой из Мозыря. Разговариваем про девушек в фанатском движении. Движение – жизнь. Куда движется андеграунд. Как его нужно понимать? Встречают по одежде… Вы любите хорошо одеваться? Конечно, любите. Ботинки, джинсы, майки, байки. Лейблы… No logo. Канадская журналистка Наоми ...працяг
Літартурны вечар "Адамовіч супраць Лімонава".
Пасьля зімовай сьпячкі "Вершамі Вуліцы" разам з "КінаБункерам" арганізуюць імпрэзу прэсьвечаную двум знакавым асобам у культуры Беларусі і Расіі. Назва: Культурны кактэйль: дыялектыка эстэтыкі Мэта мерапрыемства: пашырэньне культурнай прасторы. Вечар прысьвечаны жыцьцю і творчасьці двух пісьменьнікаў: Адамовіча і Лімонава. Запрашаем чытачоў і фанатаў іх ...працяг
Замоў сабе майку "Пошука"!
Шэсьць варыянтаў карцінкі! Любы колер! Робім па сабекошце!!! Пры замове трэба пакінуць: 1. Імя/нік, каманда 2. Варыянт дызайна майкі 3. Памер (еўрапейскі, беларускі); Колер майкі 4. Нумар тэлефона, email Прыкладны кошт майкі 35 тыс. бел. рублёў Адказны за выраб - Ігар (702-91-66 мтс) Варыянты маек можна праглядзець тут
...дадаць камент
22 сакавіка адбудзецца выязны "Сталкер Пошук" у Жодзіна. Тым, каму не хапае экстрыму, ня можа жыць без закінутых будынкаў, падземных хадоў ды дахаў дамоў асабліва раем наведаць Жодзіна! Сьвежыя ўражаньні ды незабыўныя эмоцыі гарантуем! Рэгіструемся! Удзельнічаем! Перамагаем! Карту горада можна сьцягнуць адсюль
...дадаць камент
1 марта состоялся очередной Пошук, задания которого были неразрывно связаны, так или иначе, с прекрасной половиной человечества. Очень порадовала команда Пацукі, которая своим стремлением выиграть, даже заставила организатора пробежаться до места финиша. В итоге, прибыв на финиш в 18-05 и выполнив все задания правильно, заняли 1 место! Это уверенная победа, с чем их и поздравляем. 2 и 3 место, с разницей в 3 минуты между собой, заняли команды ПМС (она же 7:40) и Тутэйшыя соответственно. Результаты: 1.Пацукi (18-05) 2.ПМС(19-15) 3.Тутэйшыя(19-18) 4.Да?! ...працяг
Беларус — гэта не проста званне па нараджэннi, альбо саманазва пэўнай часткi насельнiцтва. Гэтаксама як i рускi. Бо можна быць рускiм, але не быць расiянiнам, ды наадварот. Быць беларусам i не быць iм адначасова — цi магчымы такi варыянт? На жаль, цяпер сапраўднасць дыктуе нам адну акалiчнасць: беларусамi не нараджаюцца — беларусамi становяцца, i — кожны, вядома, сваiм шляхам. Штосьцi даходзiць да гэтага пранiкненнем беларускiм духам, згодна з выслоўем аднаго мастака: "Галоўнае не тое, каб я размаўляў па-беларуску, а каб думаў па-беларуску!" Але ўсё ж... Мова з’яўляецца тым падмуркам, на якiм пабудавана наша з вамi жыццё, наш народ i наша асоба. А таму быць разам з роднай мовай — наш з вамi абавязак... 21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы. Не, не менавiта беларускай, а ўвогуле ўсiх моваў, якiмi цяпер карыстаюцца людзi. Бо забыццё сваiх каранёў шырока распаўсюдзiлася па ўсёй зямлi. Па прыклады далёка хадзiць не трэба: Нiдэрланды, Швейцарыя, Казахстан i ...працяг
[ 1] [ 2] [ 3] [ 4] [ 5] [ 6] [ 7] [ 8] [ 9] [ 10] [ 11] [ 12] [ 13] [ 14] [ 15] [ 16] [ 17] [ 18]
|
|
|