1 сакавіка ў першы дзень вясны адбудзецца Пошук прысьвечаны прыгожай палове чалавецтва! Рэгіструйся! Удзельнічай! Перамагай! ...дадаць камент
Radio Poszuk
16.02.2009
15 лютага адбыўся “Радыё Пошук”. Гэтая гульня стала для нас творчым эксперыментам. Быў зьменены фармат падачы заданьняў. Замест звыклых аркушыкаў паперы каманды на старце аддавалі нам свае mp3-плэеры, каб потым пачуць зь іх заданьні слухаючы імправізаваныя радыёпраграмы. Як і ў любым радыё, пашуканцы былі вымушаны ня толькі чуць балбатаньне дыджэяў, але і песьні, якія былі падабраныя такім чынам, каб дапамагалі камандам у пошуку адгадак. Акрамя таго трэкі мы стараліся падабраць такія, якія бы і самі слухалі на радыё-хвалях =) Правёўшы невялічкую рэкламную кампанію была зарэгістравана рэкордная колкасьць камандаў – 20, праўда на старт дайшло меней – 16. Сярод ужо бывалых камандаў ДА?!, Пацукі, Ахтунг, Бяз Назвы, Пляма, Архі-Манархі, Тутэйшыя, Crazy Way, Таму Што Гіпаталамус, Вандроўнікі ды 7:40 вылучаліся цэлых пяць новенькіх – ЗаВоД ХЗ, ДНК, +1, Беда ды Patrol crew. На фінішы рэакцыя ўдзельнікаў была даволі неадназначная. Камусьці спадабалася, камусьці не. Абыякавых заўважана не было. І гэта радуе больш за ўсё. Быць харошымі для ўсіх немагчыма. Сталым арганізатарам ды камандам, якія даўно з намі граюць, хочацца эксперыментаў, крэатыва ды навізны ў Пошуку, таму ўпэўнены, што гэтая катэгорыя пашуканцаў была цалкам задаволена. Для новенькіх такая падача заданьняў ды некаторая іх рэалізацыя магла падацца страннай... І гэта натуральна. ...працяг
РазьмеркаваньНЕ!
16.02.2009
Актывізавалася дзейнасьць суполкі неабыякавых людзей супраць прымусовага разьмеркаваньня студэнтаў http://community.livejournal.comДля тых, хто лічыць гэтую зьяву праблемай, і гатовы дапамагаць яе вырашаць, прыходзьце! Сустрэча адбудзецца ў сераду вечарам. Нам патрэбны кожны неабыякавы! Дакладны час і месца можна даведацца, напісаўшы на мыла poszuk@gmail.com з пазнакай РазьмеркаваньНЕ. ...дадаць камент
ІІІ сезон Пошука працягваецца!
06.02.2009
15 студзеня адбудзецца вельмі незвычайная гульня – “Радыё Пошук”! Вы пагрузіцеся ў сьвет іншай Беларусі ды паслухаеце радыё, якое немагчыма ўявіць на сёньняшніх fm-хвалях! На гульні атрымаеце веды пра альтэрнатыўны бок горада, прыемныя знаёмствы ды запал станоўчых эмоцый на цэлы тыдзень! Рэгіструйся! Удзельнічай! Перамагай!
Увага!
На гульні з сабой абавязкова трэба мець хаця б адзін флэш-плэер (альбо любое іншае прыстасаваньне для праслухоўваньня трэкаў у mp3 фармаце) на каманду. Пажадана мець хаця б 2-3 плэера на каманду ды з магчымасьцю слухаць кампазіцыі праз дынамікі, а не навушнікі ;)
P.S. калі патрэбна, бярыце з сабой і кабель для злучэння плэера з ноутам!!!...дадаць камент
Анонс!
25.01.2009
Наступная гульня адбудзецца 15 лютага!
Яна будзе адназначна наватарскаю! Яшчэ ў Пошуку такога не было =) ...дадаць камент
Відэарэпартажы
25.01.2009
4 сьнежня знамінальная дата для Пошука. Мы сьвяткавалі 2 дзень народзінаў гульні! Разам з сябрамі з Забея, Разам - дзецям ды Вершамі Вуліц мы зладзілі канцэрт з маладымі гуртамі ў сталічным клубе "Акварыюм". 9:38 хвілін, 18 Мб.
13 лістапада адбыўся паэтычны слэм "Вершамі Вуліцы", удзел у якім прынялі 12 маладых паэтаў Беларусі. Прайшло ўсё жыва і ўразьліва. Але, як кажуць, лепей адзін раз паглядзець, чым ...працяг
КінаБункер
25.01.2009
Сябры з ЗАБЕЙ! робяць чарговы праэкт - КінаБункер. Фільмы абяцаюць быць жорсткімі і востра сацыяльна-палітычнымі! Акрамя кінапрагляду рыхтуйцеся да актыўнага абмеркаваньня! Запрашаем!...дадаць камент
Гульня ад Пацукоў
22.01.2009
Уражанні Ну што тут сказаць? Гульню рабіць і складана, і цікава адначасова. Чым больш эмоцый, энэргіі, намаганняў было пакладзена кожным з нас на стварэнне гэтай гульні, тым больш уражанняў вярталася ў працэсе гульні і асабліва на фінішы. Наколькі было складана рабіць гульню, настолькі цікава было назіраць за ёй! Не абышлося канешне і без неад’емных атрыбутаў Пошука - злых міліцыянераў і вартаўнікоў, але ж усе гэта, згадзіцеся, надае гульні дадатковы шарм. Пытанне стварэння ідэальнай гульні для нас засталося да канца нявырашаным, пакідаем яго на вырашэнне другім камандам. На самой справе, раім кожнай камандзе калі-небудзь паспрабаваць сябе у якасці арганізатараў гульні. Упэўнены, што пасля гэтага спрэчак наконт фармулёвак заданняў, знакаў ды літар на фінішы будзе ўжо менш. Ствараць гульню – яшчэ і вялікая адказнасць. Хваляваліся мы за вас, дарагія ўдзельнікі, хоць і пакідалі на заданнях клічнікі – пазнакі небяспечнасці. Радыя, што ўсе канчаткова патрапілі на фініш, стомленыя, але ж задаволеныя ...працяг
Анонс!
14.12.2008
18 студзеня адбудзецца Пошук ад Пацукоў. Канчатковая дата і абскарджанню не падлягае! ...дадаць камент
Гарадскія артэфакты
08.12.2008
Ну, вот прошел еще один воскресный вечер, еще одна игра. На этот раз командам пришлось заняться ГОРОДСКИМИ АРТЕФАКТАМИ. Создавая игру мы постарались найди в нашем городе те необычные места, которые способны были бы показать Минск под другим углом. Как через призму ушедшего времени этих мест.
Конечно, из-за 4-х часового формата не все задания попали в чистовой вариант, но игра продолжается и обязательно со временем Минск будет открываться для всех ПОШУКАНЦЕВ с разных необычных сторон.
Команды смогли полазать среди вентиляторов зернохранилища, увидеть необычный таксофон, дом с вынесенными лифтовыми шахтами, некоторые наконец-то увидели новые символы на наших деньгах и погоняли вахтершу на старой националке, поразгадывать загадки нашего ученого кота (и даже придумать свои), найти старый запорожец и потрудиться под мостом (ну благо кот ученый все знал и направил многих на путь истинный), вспомнить ужастики и пообщаться с бомжиками на больнице, немного побегать по шпалам и порыскать по вагону, ...працяг