У нядзелю скончылася чарговая, не памятаю, каторая па нумары гульня Пошук. Лістападаўскія дні, па-мойму, ідэальна спрыяюць для правядзеньня гульні пад кодавай назовай трэш-пошук. У гульні прымала ўдзел 12 камандаў, на фінішную прамую патрапіла 10, паміж каторымі адбылася барацьба за прызавыя месцы. Не ў першы раз выйграла каманда “Тутэйшыя”, трансфармаваная з-за новых удзельнікаў у
ФАЫРК_О, другімі пасьля доўгай адсутнасьці на прызавым п’едэстале сталі
7:40, трэція – ветэраны-мастадонты
ФПоМІдорах. На гэтым скончы занудны ўступ-статыстыку і перайду да сутнасьці гульні.
Гульня атрымалася менавіта такой, як я і жадала, са злымі ўдзельнікамі і кучай вашых адмоўных эмоцый. Уж выбачайце, але за два гады мне надакучылі
...працяг