Кантакты: 6296337 (Лёшык) 7530312 (Сяржук) poszuk@gmail.com
Что
такое "ПОШУК"? Слушайте в MP3
Анкета: Ваш удзел
Партнёры:
Волонтёрская инициатива: Мы - Детям

Будзьма разам!
 
Пошук ад Тутэйшых
29.10.2008

Ура! Состоялось! Игра “Дети большого города ” прошла успешно) Ну, или по крайней мере нам так показалось) Очень порадовала активность команд и их стремление к победе. Об игре могу сказать так: она была разная. Участники могли как полазить по коллектору или заброшенным зданиям, так и насладиться прекрасными видами минских парков и скверов. Молодцы все, кто не побоялся по темноте отправиться в поселок Минского района Щомыслица, рискнул карабкаться на стену на эффектном месте, оценил красоту нашего города с высоты Орбиты и изучил все темные закоулки коллектора.
А места между командами распределились так: 1-ое место буквально вырвала команда Пошук Crew, т.к. на протяжении всей игры они двигались вровень с командой НТВ (или ранее известные нам как НТЛ победители второго сезона Пошука). Соответственно 2-ое   ...працяг         
 
Патрэбна дапамога!
21.10.2008
Ёсьць жаданьне зрабіць прызентацыйны дыск "Пошука" і "Разам - дзецям".

Мы маем матэр'ял, але не хапае флэш-анімацыі, а таму шукаем чалавека, які добра валодае праграмамі Photoshop і Macromedia Flash.
Так як гульня пабудавана па прыцыпу DIY, а дапамога дзецям - валантэрства, то шукаем чалавека ідэйнага, які бы зрабіў гэта за сьціплы падарунак - фірмовую майку Пошука.

Зацікаўленыя, пішыце на мыла poszuk@gmail.com з пазнакай "прызентацыя".    ...дадаць камент
 
Рамантычны Менск
13.10.2008
12 кастрычніка тэматычнай гульнёй “Рамантычны Менск” стартаваў трэці сезон Пошука. Было вельмі прыемна пабачыць старыя каманды, а таксама пазнаёміцца з новенькімі. Прычым цікава, што дэбютанты Пошука паказалі сябе з найлепшага боку, не зьбянтэжыліся, добра падрыхтаваліся і занялі годныя мейсцы ў фінішным пратаколе. Уразіла і шчыльнасьць вынікаў!
Першымі прыйшла каманда Пляма – сплаў бязбашэнных навічкоў і ўжо вопытнах Тутэйшых. Яны адныя зь нямногіх, хто не пабаяўся лезьці на дах зінутага корпуса завода ды зайсьці ў хатку бомжыка.
Толькі на 2 хвіліны ад першага мейсца спазьніліся ФПоМІдорах, але гэтага стала дастаткова, каб яшчэ на 2 хвіліны апярэдзіць Архаў-манархаў. Крыўдна павінна быць больш за ўсё Пацукам, бо іх адзяліла ад пераможнай троіцы 4 хвіліны. За Пацукамі разьмесьціліся Вандроўнікі, FM, Дети улиц, Кара-кум, 7:40, Глюкол, Кошык, Арчыбальд ды Old School.
На фінішы больш за ўсё было ўражаньняў ад сустрэчы з бомжыкамі ў доме на Харкаўскай вуліцы, пошукі выявы мядзьведзя ля трох   ...працяг         
 
Капітанам каманд
08.10.2008
Нагадваем. Каб падаць заяўку на ўдзел у гульні, трэба напісаць нам на e-mail: poszuk@gmail.com . У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.

Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефоне +37529-753-03-12 (Сяржук) ды +37529-629-63-37 (Лёша).

хто бача нас у рэале, можна і вусна паведаміць пра ўдзел ;)    ...дадаць камент
 
Вершамі вуліцы!
02.10.2008
"Іду па вуліцы. На небе шэрыя хмары, вакол праходзяць людзі з тлумнымі праблемамі. У натоўпе накатвае звыклае пачуцьцё адзіноты. Але ўсё зьмяняецца, калі пачынаю чуць дзіўныя гукі, якія так нехарактэрны для нашага горада. Гучныя, упэўненыя, свабодныя словы паэзіі зьмяняюцца музычнай імправізацыяй…"

Ня можа быць такога ў Менску? Хадзіце больш па вуліцах і прыслухоўвайцеся. Цяпер паэзія будзе   ...працяг         
 
Пошук. Старт ІІІ сезона.
30.09.2008
12 кастрычніка распачынаецца трэці сезон Пошука гульнёй-адкрыцьцём “Рамантычны Менск”.

Горад паўстане перад вамі ў новым ракурсе. Замест будзёных шэрых вуліц вы адчыніце стракаты сьвет незвычайных мясьцінак горада, станоўчыя эмоцыі, хвіліны экстрыму ды новыя знаёмствы і веды. Будзем радыя новым сустрэчам а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!

Падаць заяўку магчыма, напісаўшы нам на e-mail: poszuk@gmail.com . У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.

Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефоне +37529-753-03-12 (Сяржук) ды +37529-629-63-37 (Лёша).    ...дадаць камент
 
Выязная ў Віцебск
17.09.2008
Яшчэ ні воднага разу не адмяняліся ці пераносіліся гульні па Пошуку па прычынам несупадзеньня нашых планаў з капрызамі нябёснай канцэлярыі. Вырашылі нічога не пераносіць і на гэты раз і, трэба сказаць, не прагадалі!
Шчыра кажучы, я быў крыху растроіўся, калі на працягу тыдня пачалі адмаўляцца зарэгістраваныя каманды. Але рашучасьць паехаць у нас ня зьнікла, ды і 4 каманды ўсё ж выказалі жаданьне ехаць у культурную сталіцу Беларусі.
Тры дні ў сябе ўвабралі ўражаньняў і эмоцыяў на тыдзень!
Спачатку гэта быў з пераменным посьпехам і не/здаровай (у каго як =)) долей экстрыму аўтаспын да   ...працяг         
 
Разагрэем Віцебск энэргіяй Пошука!
08.09.2008
13 верасьня адбудзецца выязная гульня ў Віцебску. Прагноз надвор'я абяцае ня вельмі цёплыя дзянькі на наступныя выходныя, ды і АЭС пад бокам там не стаіць, што нас асабіста радуе, таму прапанова ад арганізатараў - грэцца пазітыўнай энэргіяй, якую трэба будзе генераваць кожнаму ўдзельніку ;)
Спачатку падагрэем пашуканцаў мы! Гульня абяцае быць цікавай, ды і пабегаць прыйдзецца нямала. Заданьні будуць зьвязаныя з гісторыяй горада і культурным жыцьцём Віцебска, як старога, так і сучаснага. Вельмі раім падрыхтавацца, бо без інфы па Віцебску ці сябра, які будзе сядзець у інтэрнэце пад час гульні, вельмі складана будзе што-небудзь знайсьці.

У сераду вечарам адбудзецца   ...працяг         
 
Другая выязная гульня!
02.09.2008

Ужо праз 2 тыдні стартуе трэці сезон Пошука! Пачынаем мы з выязной гульні ў Віцебску, якая адбудзецца 13 верасьня. Запрашаем узяць удзел у гульні! Вандроўка вам запомніцца на ўсё жыцьцё. Вас чакае пазітыўная атмасфера культурнай сталіцы Беларусі! Кажуць, восеньню Віцебск асабліва прыгожы, мы ж дадаткова афарбуем горад стракатымі фарбамі станоўчых эмоцый, хвілінамі экстрыму ды новымі цікавымі ведамі.
Запрашаем да ўдзелу і віцяблянаў. Стварыце сваю каманду ці далучыцеся да ўжо існуючых менскіх, якія прыедуць да вас. Віцябляне, у вас ёсьць добрая магчымасьць прыняць удзел у гульні, якая аб’ядноўвае вялікую частку менскіх студэнтаў. Гэтай вясной мы прыязджалі ў   ...працяг         
 
25.07.2008
Паэты ёсьць!
Гэта я адказваю на сваё ж пытаньне, якое яшчэ нядаўна было амаль рэтарычным. Здавалася, ну дзе яны хаваюцца, па якіх норах разьбяжаліся. Але трэба толькі ўважліва прыглядзецца, і можна адшукаць сапраўдных творцаў.
У час, калі мастадонты айчыннага року, папсы і шансону спрабавалі зарабіць яшчэ і яшчэ грошай за бясталентны альбом, мы сабраліся ў закінутым прамысловым будынку з фантастычнай акустыкай, хоць і без асьвятленьня, але з прахалодным і свабодным паветрам. Сабраліся, каб паслухаць маладых паэтаў Беларусі. Творцы былі ня толькі з Менску, але і прыехалі з Магілёва, Гародні і нават з-пад Кобрына, за што ім вялізны дзякуй! Гледачоў было   ...працяг         
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18]