Толькі паспеў адшумець самы чырвоны дзень календару, як на наступны мы сабраліся гуляць у Пошук.
8 лістапада адбылася першая гульня ад каманды
Old School. Скажу сумленна, мы вельмі хваляваліся, як сталыя ды вопытныя пашуканцы ацэняць гэтую гульню, ці спадабаецца гульня новым камандам.
На старце аказалася, што з 9 зарэгістраваных камандаў будзе гуляць толькі 7. Усім нам здавалася, што гульня будзе лёгкай ды хуткай, але на самой справе каманды правялі на старце шмат часу. На пікеце каманды удала передалі ліхтарыкам зашыфраванае азбукай Морзэ пасланне ад нашага агента. На заданні з картай каманда Тутэйшыя праявіла знаходлівасць ды збірала арыгамі з кавалкаў карты :)
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
1.
Тутэйшыя - адзіная каманда, якая адшукала ўсе бонусы (3.03 - агульны час з улікам штрафаў ды бонусаў)
2.
Архі-манархі (3.32)
3.
Чыпухі (3.55)
4.
Второе дыхание (4.04)
5.
Да?! (4.24)
Два апошніх месца занялі каманды, якія гулялі ў першы раз, таму іх вынік таксама заслугвае павагі.
6.
Поторописька (7.10)
7.
Dream Team (DNF) - на жаль ад гэтай каманды да фініша даехаў толькі капітан.
Усім вялікі дзякуй за гульню, за пазітыўныя эмоцыі на фініше, ды ўвогуле за тое, што Пошук - гэта сустрэча сталых сяброў.
Заданні
тут.