22 лістапада адбудзецца менская гульня на тэму "Арт-Менск". Гульня ад сталых арганізатараў Пошука. Регіструемся і чакаем гульні! P.S. Плануецца апрацаваць на пашуканцах мноства новых фішак, так што рыхтуйцеся!.. Хаця б маральна =)
20.11.2009
Siaroja, poszuk
Спадары і спадарынькі, дзевачкі і мальчыкі! Старт гульні Арт-Менск адбудзецца а трэцяй гадзіне (15:00). Сустракаемся за 20-30 хвілінаў да старту ва ўнутраным дворыку акадэміі мастацтва. З сабой трэба мець ліхтарыкі, а таксама пажадана здымач. Для пікета захапіце сцізорык (раскладны ножык з некалькімі опцыямі - крыва растлумачыў, але, спадзяюся, здагадаецеся пра што я) ды сярэдніх памераў кавалак картонкі альбо пластыку. Увага! Тыя каманды, што не зарэгіструюцца да 19:00 суботу, удзельнічаць ня будуць!!! На дадзены момант зарэгістраваныя: ДА!? Чапяла Архі-мАнархі Тутэйшыя Олд Скул 7:40 ДНК Арчыбальды а таксама новыя каманды Мулі-пулі каманда Ані (пакуль што бяз назвы, але з кантактным тэлефонам) 6-ка а таксама каманды, якія зарэгістраваліся без кантактнага тэлефону (паведаміце мне свае тэлефоны) Хіппіфак Поторопіська Деті уліц
|