22 лістапада прайшла шостая гульня сезона. Пасля невялічкага перапынку за справу ўзялася Пошук-каманда. Ідэя зрабіць гульню па гарадскому мастацтву была даўно, а засілле апошнім часам “брудных” гульняў са шматлікімі закінутымі дамамі толькі падштурхнула нас да рэалізацыі гэтай ідэі. Акрамя таго мы пастараліся насыць гульню заданнямі з агентамі. Але, да прапановы паграць на гітары ў пераходзе пашуканцы аднесліся халаднавата. Многія папросту пайшлі на хітрыкі, падсылаючы кінуць грошы праплочаных бабулек. Толькі 2 каманды сапраўды файна гралі, за што атрымалі яшчэ па дадатковым бонусе. Гэта Хіппіфак і Чапяла. Рэспект вам хлопцы!
Атрыманне задання на старце больша пахадзіла на прахаджэнне пікета. Каманды спяшаліся атрымаць жаданыя аркушы, а таму прыдумлялі сцэнкі нахаду, і асаблівай арыгінальнасцю, нажаль, не адрозніваліся. Так, было шумна і страката, увагу вы на сябе звярталі, але думкі было не прасачыць. Пэўна мы не дапрацавалі з тэмамі… Ды і не варта было дазваляць паказваць што заўгодна на свабодную тэму.
Пікет жа для большасці камандаў таксама прайшоў досыць лёгка. Па-першае, агенты ў кафэ чамусці раздобрыліся і паведамілі ўсім камандам, што другі агент дзяўчына, а, па-другое, вялікая канцэнтрацыя камандаў у час Х спрыяла “паліву” агента.
Па астатніх заданнях каманды ў бальшыні сваёй справіліся малайцом. Самых хуткіх нават не спужаў вартаўнік і ратвейлер на заданні “Радыё”. Шмат падказак было толькі па заданню пра фаер-шоў.
Першае месца ў Арчыбальдаў вырвалі Тутэйшыя, бо прайшлі ўсе заданні правільна і без падказак, а таму скасавалі сабе такім чынам гадзіну ад агульнага часу. На трэцім жа месцы размясціліся лідары гэтага сезона – Архі-мАнархі. Малайцамі сябе праявілі 2 абсалютна новенькія каманды – Мулі-пулі ды Хіппіфак! Для першага раза фінішыраваць з амаль усімі правільнымі заданнямі ўжо выдатна.
Чакаем усе каманды
13 снежня на апошняй гульні першай паловы сезона. Потым будзе перапынак недзе на 1.5 месяца на зімовыя вакацыі ;)
Выніковая табліца гульні “Арт-Менск”:
1.
Тутэйшыя (2:50)
2.
Обездоленный Арчибальд (3:14)
3.
Архі-мАнархі (3:39)
4.
Чыпухі (3:58)
5. Old School (4:03)
6. ДА?! (4:28)
7. ДНК (4:31)
8. Таму Што Гіпаталамус (4:40)
9. Дети улиц (4:58)
10. Чапяла (5:12)
11. Поторописька (5:15)
12. Мули-пули (5:47)
13. 7:40 (6:09)
14. Хиппифак (6:20)