Кантакты: 6296337 (Лёшык) 7530312 (Сяржук) poszuk@gmail.com
Что
такое "ПОШУК"? Слушайте в MP3
Анкета: Ваш удзел
Партнёры:
Волонтёрская инициатива: Мы - Детям

Будзьма разам!
 
Мазгі vs Ногі
16.12.2009
13 снежня каманда Пошука зноў наважылася на эксперымент. Гульня прайшла ў Калодзішчах, прычым каманды дa пачатку старта маглі толькі здагадвацца, дзе ж будзе праходзіць снежаньскі Пошук. У дадатак мы падзялілі каманды на дзьве катэгорыі: “Мазгі” і “Ногі”. Першыя гралі ў класічны Пошук з тэкставымі заданнямі і мапай мясцовасці. Другія ж павінны былі аббегаць пазначаныя на мапе кропкі ды знайсці коды. Задача ўскладнялася тым, што больш за палову кропак былі ілжывыя.
Дзеля таго, каб вызначыць у якую катэгорыю трапляюць каманды, мы прапанавалі прайсці тэсцік, пасля якога знайшлося 6 камандаў галаваломаў, і 4 каманды бягуноў. Саміх арганізатараў таксама можна запісваць у “Ногі”, бо тэсцік быў не без хібаў...
Як паказаў вынік гульні, хутэчэй і правільней прайшлі “Мазгі”. І хаця фармулёўкі былі складанымі, гарадзішка незнаёмым, а мясцовыя нічога ня ведалі пра Калодзішчы, галаваломы знайшлі амаль усе заданні і разгадалі амаль усе загадкі. “Ногі” ж плённа прайшлі толькі першую палову кропак. Бо, пасля чацьвертай гадзіны стала зусім цёмна, а, пасля пікета з’явіліся пару заданняў, дзе трэба было адмераць досыць правільна азімут і адлегласць ад патрэбнай кропкі, што зрабіць было няпроста.
Варта прызнаць, што гульня атрымалася даволі складанай і месцамі сыраватай. Ад гульні да гульні хочацца як мага цяжэй зашыфраваць месцы і як мажліва далей схаваць знакі. Але ўсе ж варта ўлічваць, што каманды праходзяць заданні фактычна без мазгавога цэнтру, як гэта адбываецца ў той жа Схватцы. А таму бывае нерэальным разгадаць усе тыя рэбусы, што мы сталі ўкладваць у заданні. Так атрымалася і на гэты раз, напрыклад, з 3 і 4 задннем у катэгорыі “Мазгі”, якія былі звязаныя між сабой, але пра гэта не здагадалася ні адна (!) з камандаў. Для катэгорыі “Ногі” ўсё ж трэба было ня так далёка хаваць знакі, як мы гэта зрабілі на некаторых заданнях. Акрамя таго мы не ўлічылі снег, які за тыдзень схаваў ад вачэй многія знакі.
Як вынік, магу сказаць, што ідэальна гэтую гульню трэба было праводзіць у больш-менш цёплае надвор’е. Фармулёўкі “мазгам” даваць больш празрыстыя, а знакі для “ног” не хаваць у трубах і ямах. Акрамя таго мапаў трэба было зрабіць больш і падпісаць хаця б асноўныя вуліцы.


Выніковая табліца гульні “МазгіvsНогі”:
1. Тутэйшыя (5:55) мазгі
2. Old School (7:06) мазгі
3. Чыпухі (7:07) мазгі
4. Поторописька (8:21) мазгі
5. Таму што Гіпаталамус (8:35) мазгі
6. Архі-мАнархі (9:21) ногі
7. Хиппифак (10:28) мазгі
8. Да!? (12:05) ногі
9. Skukata (13:10) ногі
10. Арчибальд (не фінішавалі) ногі


Чакаем на новыя гульні пасля зімовых вакацыяў! Усім студэнтам поспехаў на сэсіі і шчаслівага Новага года і Калядаў!
 
Каментарыі:
17.12.2009
Dialog
Гулялі ўпершыню, але ацкі спадабалася, паглядзеўшы сюды узрадваўся, не апошняе мейсца а ПРАДапошняе! Ура Ура. Карацей мы чакаем новых гульняў.
[1]
 
Дадаць каментар:
Імя*:
E-mail:
Тэкст каментару*:
Увядзіце код*:
Палі, пазначаныя *, абавязковыя для запаўнення