Мінуў чацьвёрты сезон Пошука. У гэтым годзе былі выключна тэматычныя гульні і вялікая колькасць выязных. Сталыя арганізатары правялі толькі 6 гульняў з 14. Усе астатнія былі на камандах. І гэта здорава! Бо без каманд-арганізатараў – Тутэйшых, Архаў-мАнархаў, Old School, ДА?!, Чапялы, Чыпухоў – сезон бы не атрымаўся паўнавартасным. На фінальнай гульні нас парадавала вялікая колькасць удзельнікаў. Каманды не спужала ноч і не адвабіў фінальны матч ЛЧ. На старт прыйшло 15 камандаў: Тутэйшыя, ДА?!, Old School, Хіппіфак, ДНК, Архі-мАнархі, Рух-2, Харугва Z, 7:40, Таму Што Гіпаталамус, Пакемошы, Чыпухі, Артефакт і Артефакт-2. А таксама па-за конкурсам на роварах выступала каманда Вандроўнікі. Фінал быў жорсткім і месцамі страшным. Мабыць усім на доўга запомніцца бальнічка альбо троххадовік ля перакрыжавання дзіцячай чыгункі і ракі; маляўнічы дворык на Сядых ды брукаванка Гало; купанне ноччу на востраве ды гульні ў “каўбасу” ды “слана”. На фінале перамаглі Тутэйшыя! За імі былі Old School і... Тут з арганізатарам сыграла злы жарт стомленасць ад ночы з пастаяннымі падказкамі і нон-стопавымі конкурсамі на востраве. Пералічыўшы дома табліцу, высветлілася, што трэцімі насамрэч былі Архі-мАнархі, а чацьвёртымі – 7:40. Прашу прабачэння ў абодвух камандаў. Пятымі прыйшла Харугва Z. І калі б не на адна памылка з заданнем “Галоканцэрт Морзе”, яны былі бы першымі ў фінале! Выніковая табліца фінальнай гульні: 1. Тутэйшыя (4:51) 2. Old School (4:57) 3. Архі-мАнархі (5:25) 4. 7:40 (5:47) 5. Харугва Z (6:15) 6. Пакемошы (6:58) 7. Таму Што Гіпаталамус (8:34) 8. ДНК (9:07) 9. Чыпухі (10:27) 10. Хіппіфак (10:38) 11. ДА?! (11:05) 12. Артефакт-2 (13:04) 13. Артефакт (DFN) Вандроўнікі былі па-за конкурсам, але дзяўчыны ўтрох выканалі правільна 5 заданняў з 9. Па выніках усяго сезона другі год запар перамагае сапрыўды моцная і зладжная каманда – Тутэйшыя. На фінальнай гульні іх перагнаць маглі толькі Архі-мАнархі, але ім крыху не хапіла хуткасці, упартасці ды вязення. Архі-мАнархі ж ужо трэці год запар увяходзяць у прызавую тройку сезона. Спачатку гэта было трэцяе, потым другое і цяпер зноў другое месца. Калі ўлічыць, што касцяк каманды разам з капітанам фармуюць яшчэ максімум 2 чалавекі, то такая высокая стабільнасць уражвае. Асабліва гэта адчуваецца, калі архаў параўноўваць з іншай файнай камандай Old School, якая заняла 3 месца сезона. На працягу усяго года яны мелі пастаянны моцны склад удзельнікаў і невядома якая сіла не давала камандзе займаць першыя месцы – апошнія 5 ці 6 гульняў яны былі штораз другімі. Выніковая табліца сезона: 1. Тутэйшыя – 58 балаў 2. Архі-мАнархі – 47 3. Old School – 42 4. Чыпухі – 20 5. 7:40 – 10 6. Артыфакт – 6 7. ДА?! – 5 8. Таму Што Гіпаталамус – 4 8. Ахтунг – 4 8. Пацухтунг – 4 8. Обездоленный Арчибальд – 4 9. Чапяла – 3 10. Дети улиц – 3 11. Рыбы – 2 Ад сябе жадаю дадаць, што правядзенне пятага сезона Пошука будзе залежыць выключна ад актыўнасці камандаў. Ад мяне чакайце ў наступным годзе развітальную выязную гульню. За 4 гады я аблазіў ужо ўвесь Менск, шчыльна пазнаёміўся з іншымі гарадамі Беларусі. Я знайшоў добрых знаёмых, выдатных сяброў і сваё каханне. Прыйшоў час саступіць месца іншым. Я буду бязмерна шчасьлівы, калі хтосці здолее падхапіць Пошука сцяг. А я ж у сваю чаргу абяцаю ўсяляк дапамагаць у агульнаарганізацыйных справах ды часам наведваць гульні. Да новых сустрэч, сябры!
|