Кантакты: 6296337 (Лёшык) 7530312 (Сяржук) poszuk@gmail.com
Что
такое "ПОШУК"? Слушайте в MP3
Анкета: Ваш удзел
Партнёры:
Волонтёрская инициатива: Мы - Детям

Будзьма разам!
 
Правілы
30.10.2006
1 СТРУКТУРА ЧЭМПІЯНАТУ
2 СІСТЭМА НАЛІЧЭНЬНЯ БАЛАЎ
3 РЭГІСТРАЦЫЯ
4 ГУЛЬНЯ
5 ШТРАФЫ ды ПАРУШЭНЬНІ
6 БОНУСЫ
7 ІНШАЕ
8 ШТО ЎЗЯЦЬ З САБОЙ НА ГУЛЬНЮ


1 СТРУКТУРА ЧЭМПІЯНАТУ

1.1. Каманды-ўдзельнікі рэгіструюцца на сайце ці праз тэлефон.
1.2. Каманда можа ўдзельнічаць у кожнай адборачнай гульні.
1.3. Каманда можа колькі заўгодна шмат арганізоўваць свае гульні у межах турнірнай сетцы. Каб заявіць пра арганізацыю Пошука, трэба паведаміць пра гэта сталым оргам Пошука праз email альбо тэлефон і паведаміць дату, месца і тэму гульні.
1.4. Каманда, якая набрала найбольшую колькасьць балаў на працягу адборачнага цыклу, перамагае ў сезоне.



2 СІСТЭМА НАЛІЧЭНЬНЯ БАЛАЎ
2.1.1. Пры ўдзеле ў гульні:
• за першае месца камандзе налічваецца 6 балаў,
• за другое – 4,
• за трэцяе – 2.
2.1.2. Пры ўдзеле ў фінальнай гульні:
• за першае месца камандзе налічваецца 12 балаў,
• за другое – 8,
• за трэцяе – 4.
2.2. Пры стварэньні сваёй гульні:
• за пасьпяхова праведзены Пошук у Менску камандзе налічваецца 3 балы,
• за пасьпяхова праведзены Пошук у іншым горадзе Беларусі – 6 балаў.
2.3. Іншыя бонусы:
• за дапамогу сталым оргам Пошука ў вырашэньні агульнаарганізатарскіх задачаў (выраб і распаўсюд рэкламнай прадукцыі, дапамога ў стварэньні атрыбутыкі (значкаў, маек, календарыкаў), прыдумленьне гімна, праграмнае ўдасканаленьне сайта і г.д.) камандзе налічваецца 2 бала;
• за дапамогу сталым оргам Пошука арганізаваць культурна-сацыяльна-грамадскі двіж (літ.вечарына, паездка ў дзіцячы дом, канцэрт і інш) камандзе налічваецца 2 бала;
• за стварэньне свайго двіжа – 4 балы;
• пры стварэньні сваёй гульні, за выкарыстаньне ў заданьнях да Пошука беларускай мовы камадзе налічваецца дадаткова 1 бал.



3 РЭГІСТРАЦЫЯ

3.1 Камандай лічыцца кампанія ад 4 да 8 чалавек.
3.2 Каманда павінна мець назву і капітана.
3.3 Дыскрымінацыя па полавай, расавай, узроставай прыкметах адсутнічае. Гуляць могуць усе!
3.4 Канчатковы тэрмін падачы заяўкі – адзін дзень да пачатку гульні.



4 ГУЛЬНЯ

4.1 Такім чынам, вы зарэгістраваліся і падалі заяўку. Мы стэлефаноўваемся і сустракаемся з капітанам ці яго намесьнікам за дзень да гульні, прызначаем месца і час пачатку гульні.
4.2 Пры нез'яўленьні капітана або яго намесьніка каманда аўтаматычна выбывае.
4.3 Заданьні раздаюцца цалкам у дзень гульні. Парадак іх выкананьня і маршрут праходжаньня выбіраюць самі каманды.
4.4 Можна карыстацца грамадскім транспартам, хадзіць пешшу, бегаць або паўзці. (!!!) Нельга карыстацца асабістым аўтатранспартам (!!!).
4.4.1. З 2008 года удзельнікам каманд дазваляецца карыстацца роварамі (велосипедами)!
4.5 Ключом да заданьня можа быць літара, лічба, знак - што заўгодна. Чытайце заданьні ўважліва.
4.6 У выніку, пасьля выкананьня ўсіх заданьняў вы тэлефануеце нам, і мы паведамляем вам месца фінішу.(загадзя яно невядома). Прыехаўшы да фінішу, вы выкладваеце свой варыянт ключа гульні, і мы глядзім, наколькі вашыя адказы правільныя, вылічваем штрафы і дадаем бонусы.
4.7 Каманда, якая выканала ўсе заданьні правільней за астатнія, выйграе. Першая каманда - не абавязкова тая, каторая прыехала да фінішу першай!!!



5 ШТРАФЫ ды ПАРУШЭНЬНІ

5.1 За карыстаньне асабістым аўтатранспартам і ўмяшальніцтва ў працу арганізатараў - дыскваліфікацыя!
5.2 На ўсю гульню вам даюцца 2 бясплатныя падказкі. Трэцяя падказка будзе дадаваць вам да агульнага часу 10 хвілін штрафу, чацьвёртая – 20, пятая – 30 і г.д. Каманды, якія ня выкарысталі за ўвесь ход гульні аніводнай падказкі і,калі шыфр цалкам правільны, атрымліваюць бонус - сьпісаньне з агульнага часу 1 гадзіну.
5.3 Каб тэлефанаваць і прасіць падказкі, вам неабходна зарэгістраваць свае тэлефоны, зь якіх вы будзеце званіць, у арганізатараў загадзя, перад гульнёй.
5.4 Кожная гульня можа быць лімітаванай па часе. Спазьненьне на фініш больш чым на 10 хвілін дадае да агульнага часу 10 хвілін штрафу, больш чым на 20 хвілін – 20хв. часу і г.д.



6 БОНУСЫ

6.1 Бонусам зьяўляецца выкананьне дадатковых заданьняў, за якія магчыма скасаваць пэўны час на фінішы.



7 ІНШАЕ

7.1 Правілы ў дзень гульні не абмяркоўваюцца!
7.2 Арганізатары заўсёды правы.
7.3 Арганізатары не нясуць адказнасьці за ўсё тое, што можа з вамі здарыцца падчас гульні.
7.4 Усе прапановы, просьбы і скаргі пішыце на наш e-mail: poszuk@gmail.com .



8 ШТО ЎЗЯЦЬ З САБОЙ НА ГУЛЬНЮ
Для таго, каб прайсьці ўсе заданьні гульні пасьпяхова і прадуктыўна, вам спатрэбяцца: асадка, аловак, папера, ліхтарык, тэлефоны з поўнымі батарэямі, грошы на праезд і іншае па вашым меркаваньні. Форму адзеньня рэкамендуем зручную для шматчгадзіннага беганьня і лазаньня ;)